Культурный журнал

Весело, оригинально — это «Куфар Театральный»!

10
photo023458436

Ледзі і джэнтэльмены, паны і паненкі, прадстаўляем вашай увазе 10-ты, юбілейны Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны Куфар», які паспяхова адбыўся 22-29 верасня.

Афішы гэтага феерычнага мерапрыемства, якое праляцела (іншага слова не падбярэш, бо ўсё прыемнае вельмі хутка заканчваецца) ў чарговы раз, можна было ўбачыць як ва ўніверсітэтах, у студэнцкіх інтэрнатах, так і на вуліцах задоўга да таго, як яно набрала абароты. І немагчыма было прайсці міма такіх мілых каляровых афішак з далонькамі. Глядзелася файна, ці не так?

Але файнымі былі не толькі афішы. Самі спектаклі, якія мне асабіста давялося пабачыць, глядзеліся вельмі арыгінальна і… скажу я вам, было на што паглядзець! Канешне, тут справа густу, але разнастайнасць імпрэз уражвала і кожны мог знайсці для сябе нешта такое, што запала б глыбока ў душу. А колькі працы за ўсім гэтым — жах! Кажу не як глядач зараз, а як акторка, удзельнік народнага літаратурнага тэатра «Жывое Слова» і спектакля «Злавіць будучыню», які (дайце ж мне павыхваляцца!) строгае і непадкупнае журы выбрала для ўдзелу ў «Тэатральным куфары». Лічачы «Жывое Слова» з БДПУ, у стройны шэраг шчасліўчыкаў-канкурсантаў увайшлі 13 студэнцкіх тэатральных калектываў з розных краін: яшчэ чатыры калектывы з Беларусі, а таксама тэатралы з Грузіі, Літвы, Македоніі, Расіі, Славеніі, Эстоніі і Латвіі.

Цікава было тое, што нават калі не разумееш мову, усё роўна будзеш успрымаць усё тое, што адбываецца на сцэне. Гледзячы на дэкарацыі, выдатную і прыгожую ігру такіх жа студэнтаў-актораў, як і я, думаецца, што ёсць чаму павучыцца. Нават не верыцца ў тое, што яны не прафесійныя акторы.

Парадавала, што гран-пры заваяваў «Тэатральны квадрат» з Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, Мінск (Беларусь). Такім чынам, нягледзячы ні на што, нашы перамаглі! Ура!

Шчыра кажучы, нават удзел у «Тэатральным Куфары» — гэта маленькая перамога сама па сабе, бо выступоўцаў выбіралі не абы-як, а таксама на конкурснай аснове, і многія жадаючыя тэатры, увы, засталіся «за бортам». Да таго ж, кожнаму калектыву ўручаецца «няшная» мяккая цацка ручнога вырабу, а кожнаму актору — торбачка з эмблемай куфара і (што самае галоўнае) акрэдытацыя, якая дазваляе бясплатна хадзіць на ЎСЕ спектаклі, а таксама на VIP-party знаёмстваў у клубе і тусіць там хоць да ранку. Так што было весела! Застаецца толькі дачакацца наступнага «Куфару», а ён абавязкова адбудзецца зноў.

Автор: Карына Пацко

Леди и джентльмены, дамы и господа, представляем вашему вниманию десятый, юбилейный, Международный фестиваль студенческих театров «Театральный Куфар», который успешно прошёл в Минске 22-29 сентября.

Афиши этого феерического мероприятия, которое пролетело (другого слова не подберёшь, потому что всё приятно очень быстро заканчивается) в очередной раз, можно было увидеть как в университетах, в студенческом простанстве интернета, так и на улицах задолго до того, как оно набрало обороты. И невозможно было пройти мимо таких милых цветных афишек с ладоньками. Выглядело чудесно, не так ли?

Но чудесными были не только афиши. Сами спектакли, которые мне лично удалось увидеть, смотрелись очень оригинально и… скажу я вам, было на что посмотреть! Конечно, тут дело вкуса, но разнообразность торжеств удивляла, и каждый мог найти для себя что-то такое, что запало бы глубоко в душу. А сколько работы во всём этом – страшно представить! Скажу не как зритель, а как актриса, участница народного литературного театра «Живое слово» и спектакля «Поймать будущее», который (дайте же мне похвастаться!) строгое и неподкупное жюри выбрало для участия в «театральном куфаре». Считая «Живое слово» из БГПУ, в стройный ряд счастливчиков-конкураснтов вошли 13 студенческих театральных коллективов из разных стран: ещё четыре коллектива из Беларуси, а также театралы из Грузии, Литвы, Македонии, России, Словении, Эстонии и Латвии.

Интересно было то, что даже когда не понимаешь язык, всё равно воспринимаешь всё то, что происходит на сцене. Глядя на декорации, отличную и прекрасную игру таких же студентов-актёров, как и я, думаешь, что есть чему поучиться. Даже не верится, что они не профессионалы.

Приятно было узнать, что гран-при занял наш, белорусский театр «Тэатральны Квадрат», спектакль «MENSCH/ЧЕЛОВЕК».

Честно говоря, даже участие в «Театральном Куфаре» — это маленькая победа сама по себе, потому что выступающих выбирали не кое-как, а тоже на конкурсной основе, и многие желающие театры, увы, остались «за бортом». К тому же, каждому коллективу вручается «няшная» мягкая игрушка ручной работы, а каждому актёру — сумка с эмблемой «Куфара» и (что самое главное) аккредитация, которая позволяет бесплатно ходить на ВСЕ спектакли, а также на VIP-party знакомств в клубе и тусоваться там хоть до утра. В общем, было весело! Остаётся только дождаться следующего «Куфара», а он обязательно состоится снова.

Результаты фестиваля

Перевод: Дарья Краева
Фото: Алиса Ахрамович

comments powered by HyperComments
количество просмотров 601
Система Orphus
Miraydo
2013-11-06 23:13:08
Пераклад канешне "класны" :3
Марсианка
2013-11-07 00:05:44
Думаю, у каждого просто свой стиль написания...
Дарья Краева
2013-10-31 22:00:32
Конечно) Со следующей недели постоянно будут обновления.
Freddy Vader
2013-10-31 21:47:20
А ещё новости будут?