Культурный журнал

Гоман васількоў

ВасилькиДиана

1

— Што не спіш, мая матуля
У начной глухой цішы?
Ці нядобрае адчула,
Ці нялёгка на душы?

— Не хвалюйся, мой сыночак:
Бачыла забыты сон,
Ды не час гаворак – ночка.
Шапаціць наш ціхі клён…

— Падзяліся, мне цікава.
Цяжка сэрцу так майму.
— Я, сыночак, прыгадала
Страшны, горкі боль – вайну.

Бачыла у сне світанне,
Кветачкі сярод травы,
І маленства, і каханне,
Як ляцелі журавы

І вясны сваёй чакалі,
Ды глядзелі ў шкло ракі.
У валоссе я ўплятала
Свет нябёсаў — васількі…

Так прыемна, вельмі лёгка:
Птушкай я тады была.
За спіною — крок за крокам
Ворагам бяда прыйшла.

Я забыла шчасце, радасць,
Слова вечнае “жыві”.
Бацька мне казаў не падаць,
Бо зямля ўся у крыві,

Шанаваць, любіць радзіму,
Не глядзець на боль пакут
І змагацца за краіну –
За свой родны, мілы кут.

І пайшоў ён, невясёлы,
У апошні самы бой:
Знік мой бацька назаўсёды
Разам з зоркай маладой.

Засталіся мне на памяць
Словы бацькавыя: “Ты ж
Не павінна болей плакаць”,
І стары маленкі крыж…

2

У зацёртыя шынелі
Апраналі юнакоў.
Тыя рушылі ў бой смела –
Там, дзе вечна л’ецца кроў.

І гарэлі-дагаралі
Ў чорнай цемры ліхтары.
Ухадзілі, паміралі
Мае блізкія, сябры.

Побач з імі – хваляванне,
Безліч горкіх-горкіх слёз,
Рэха у небе, скрыжаванне,
Што пакінуў жорсткі лёс.

Дзе ўсе мары, песні, зоры?
Імі я тады жыла…
Быў няспынным чорны золак –
Чырвань болю, чырвань зла.

У душы было жаданне
Дрэннае, сляпое – смерць,
(Быццам бы выратаванню,
У аблічча ёй глядзець).

3

Страх – вялікі, неабдымны:
Нельга вызначыць памер.
Тыдзень, дзень, другі, хвіліна:
Ўсё па-іншаму цяпер.

І забраў, каго любіла
Сорак першы люты год…
Постаць іх ужо – магіла,
Там, дзе толькі ёсць чарот…

Позірк іхні – свет праменняў,
Шлях – нябесных матылёў.
Подых – час, яго імгненне,
Голас – гоман васількоў.

4

Вогнішча з’ядала сёлы,
Людзі гінулі ў агні.
Сумнай я была і кволай,
Ўсё змянілася, калі

Мне сустрэўся смелы, моцны
Той салдат, што бацька твой.
Я чакала ранак росны,
Пераможны доўгі бой.

Хай душа мая – у ранах.
Хай мне цяжка ўспамінаць,
Я была ў партызанах
І жыццё магла аддаць

За лясы, за кветкі ў полі,
За пакуты ўсіх матусь,
За цябе, сынок, за волю
І за нашу Беларусь.

5

І не ведала, што страчу
Чалавека, што са мной,
І загінуў бацька твой,
Так цябе і не ўбачыў…

6

– Ты змагалася, жадала
Міру – промняў залатых,
І краіна вольнай стала
Для мяне і для ўсіх.

– Хай заўсёды радасць будзе!
Сэрцу так цяплей майму.
Беражыце край свой, людзі!
Да, я ведаю вайну…

лок

Автор: Диана Касперович
Фото: Ксения Локонцева

количество просмотров 1 513
Система Orphus